BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

📄 Сёння б магло б споўніцца 75 гадоў брэсцкаму архітэктару — Валерыю Кескевічу. 19 жніўня 1951 года ў 🏹 Брэсце нарадзіўся беларускі архітэктар, аўтар шэрагу знакавых будынкаў горад. У 1973 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Спачатку працаваў у Гродзенскім філіяле «Белкалгаспраекта», а з 1974 года — у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», дзе ў 1986 годзе стаў галоўным архітэктарам праектаў. З 1994 года меў уласную творчую майстэрню, а з 1997 года быў галоўным архітэктарам праектаў у «Брэстпраекце». Сярод яго работ у Брэсце: - комплекс гаражоў аблвыканкама (1978), - будынак выдавецтва газеты «Зара» (1984), - жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), - аэравакзал (1986, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), - гандлёвы цэнтр «Кантыненталь» (1997), - жылыя дамы на вул. Фруктовай (2000), - Лядовы палац (2000), - гандлёва-забаўляльны цэнтр на вул. 28 ліпеня (2001), - лёгкаатлетычны манеж (2003), - спартыўны комплекс «Вікторыя» (2005), - Цэнтр вяслярных відаў спорту (2007), - школа № 1 (2011), - рэканструкцыя Брэсцкага тэатра лялек. Памёр 17 верасня 2016 года.

Views over time

05010019 Aug 12:0212 Nov 11:3310719 Aug 12:02: 0 views12 Nov 11:33: 107 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 12:020
12 Nov 2026, 11:33107

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.