BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🧺 19 жніўня 2020 года ў Мінскім вайсковым шпіталі сканаў застрэлены сілавіком у двары 🏹 Брэста Генадзь Шутаў. Вечарам 11 жніўня 2020 года Генадзь Шутаў і Аляксандр Кардзюкоў разам апынуліся на вуліцы Маскоўскай у Брэсце. Недалёка ад гэтага месца пачалі збірацца людзі. Вечар скончыўся трагічна: Генадзь Шутаў быў смяротна паранены. Следчыя сцвярджалі, што Шутаў і яго сябар Аляксандр Кардзюкоў з арматурай напалі на міліцыянтаў у адным з гарадскіх двароў. Таму сілавікам прыйшлося прымяніць зброю. Але на запісе з камеры на пад'ездзе ніякага нападу з арматурай няма: Шутаву стрэлілі наўпрост у патыліцу, калі ён павярнуўся да сілавіка ў цывільным спіной. Медыкі спрабавалі выратаваць ягонае жыццё, але ён памёр ў Мінскім вайсковым шпіталі. Пахавалі Генадзя на могілках недалёка ад яго роднай 🪷 Жабінкі 24 жніўня таго ж года. Генадзь працаваў кіроўцам вялікагрузных аўтамабіляў, быў байкерам, вёў актыўны лад жыцця. У Шутава засталося пяцёра дзяцей. Гісторыя на гэтым не скончылася. 25 лютага 2021 года суд прызнаў Шутава пасмяротна вінаватым у супраціве вайскоўцу з ужываннем гвалту. Яго сябар і адзіны сведка забойства Аляксандр Кардзюкоў быў асуджаны за тое ж самае на 10 гадоў калоніі.

Views over time

05010015020019 Aug 08:0112 Nov 11:3316319 Aug 08:01: 0 views12 Nov 11:33: 163 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 08:010
12 Nov 2026, 11:33163

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.