BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🎧 Ураджэнец Брэста Макс Шчур выдаў альбом з песнямі, запісанымі больш за 20 гадоў таму. Паэт, пісьменнік і музыка Макс Шчур выпусціў на стрымінгавых платформах альбом сольнага праекта «Паддашша» — «20+ запісаў, якім 20+ гадоў». У альбом увайшлі акустычныя песні, запісаныя ў хатніх умовах у 2005 годзе і рэканструяваныя з дапамогай штучнага інтэлекту. Пры гэтым гучанне дзвюх гітар і голасу захавала атмасферу кватэрнікаў канца 1990-х. Кампазіцыі размешчаныя ў храналагічным парадку — ад песні, прыдуманай яшчэ ў Мінску, да найбольш позняй. Сам аўтар называе іх жанр «кухонна-інтэрнацкім андэграўндам» або акустычным панк-фолкам. Галоўныя тэмы альбома — каханне, эміграцыя і валацужны лад жыцця. Большасць тэкстаў была напісаная ў 1999–2001 гадах. Раней асобныя песні траплялі ў зборнікі «Барды Свабоды» і публікаваліся ў жывым выкананні на YouTube. Цяпер яны ўпершыню выйшлі разам як асобны праект. Слухаць на Youtube Music Apple Music Deezer

Views over time

05010018 Aug 09:0012 Nov 11:3310718 Aug 09:00: 0 views12 Nov 11:33: 107 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Aug 2026, 09:000
12 Nov 2026, 11:33107

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.