BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🎼 18 жніўня 1908 года (па іншых звестках — 1910) у вёсцы Заполле (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкая вобласць) нарадзіўся Павел Пракапеня — беларускі, польскі і расійскі оперны спявак, вядомы сваім магутным бас-барытонам. У юнацтве працаваў парабкам у Навагрудку, затым пасыльным у ваяводскім упраўленні. Ягоны талент заўважылі ў Польшчы ў 1920-я гады, калі ён вучыўся ў Варшаве і хутка стаў вядомым спеваком. Выступаў у Кракаве разам з Янам Капурам, гастраляваў у Навагрудку, дзе асаблівы поспех мела беларуская народная песня «Лявоніха» ў яго выкананні. Падчас Другой сусветнай вайны далучыўся да артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады ў войску генерала Андэрса і выступаў перад жаўнерамі ў розных краінах. Пасля вайны застаўся ў эміграцыі, жыў у ЗША, аб’ездзіў з канцэртамі паўсвета, але не змог вярнуцца ні ў Польшчу, ні ў Беларусь. Ягоны рэпертуар уключаў беларускія, польскія і асабліва расійскія народныя песні, якія захаваліся на пласцінках «Сірэна Электра» (1933). У 1943 годзе ён зняўся ў дакументальным фільме «Шатландская мазурка». Памёр Павел Пракапеня ў Нью-Ёрку 9 кастрычніка 1976 года.

Views over time

05010018 Aug 08:0312 Nov 11:3311118 Aug 08:03: 0 views12 Nov 11:33: 111 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Aug 2026, 08:030
12 Nov 2026, 11:33111

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.