⚜️ 17 жніўня 1691 года памёр абозны вялікі літоўскі, палкоўнік каралеўскі польскі і ўраджэнец Брэстчыны — Юрый Караль Хадкевіч. Нарадзіўся 2 жніўня 1646 года ў мястэчку Блудзень (сёння ў 🌳Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці). Нарадзіўся ў шляхецкае сям’і гербу «Касцеша» Ераніма Хадкевіча і Ізабелы Трызнай. Падпісаў абранне Яна III Сабескага на польскі сталец і пад яго камандаваннем ваяваў у шматлікіх бітвах супраць туркаў. У 1685 годзе Юрый Караль Хадкевіч пабраўся шлюбам з Марыянай Нарушэвіч, дачкой падканцлера вялікага літоўскага Аляксандра Крыштафа Нарушэвіча. Быў паслом ад Троцкага павета на Гарадзенскім сойме ў 1688 годзе, і Мазырскага павета на сойме ў Варшаве ў тым жа годзе. Пахаваны ў манастыры найсвяцейшае дзевы Марыі ў Супраслі (сёння Беластоцкі павет Падляскага ваяводства ў Польшчы).