BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 840 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.8/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 23.1 ❤ 😱 👎

🦊 👨‍🦱 17 жніўня 1631 года не стала вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, ураджэнца Брэстчыны Крыштафа Міхала Сапегі. Нарадзіўся 10 жніўня 1607 года ў 🌹Ружанах (сёння 🐍 Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). Паходзіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Яго бацькамі былі канцлер вялікі літоўскі Леў Сапега і Гальшка Радзівіл. Крыштаф Міхал навучаўся ў Віленскай акадэміі, а затым разам з братам Казімірам Львом працягнуў адукацыю ў Мюнхене і Інгальштаце. У 1624 годзе захварэў на сухоты і вярнуўся дадому, аднак пасля лячэння зноў выехаў за мяжу. Вучыўся ў Лёвенскім універсітэце, наведаў Брусель, Балонню і Падую. У 1629 і 1630 гадах яго абіралі паслом на соймы. З 1630 года займаў пасаду падстолія вялікага літоўскага, а з 1631-га — пісара вялікага літоўскага. Сапега таксама быў аўтарам працы «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica», выдадзенай у Лёване ў 1627 годзе. Памёр ад сухотаў ва ўзросце 24 гадоў.

Views over time

05010017 Aug 07:5912 Nov 11:3311117 Aug 07:59: 0 views12 Nov 11:33: 111 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Aug 2026, 07:590
12 Nov 2026, 11:33111

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.