💪 17 верасня – Дзень народнага адзінства Гэтая дата – памяць пра гістарычны момант, калі беларускі народ зноў стаў адзіным, а мяжа перастала па жывым рэзаць нашую Айчыну. Да ўз'яднання ў 1939-м былі гады цяжкіх выпрабаванняў для жыхароў Заходняй Беларусі: гвалтоўная паланізацыя, закрыццё беларускіх школ, пераслед за мову і веру, сумна вядомы лагер у Бярозе-Картузскай. Сёння гісторыкі крок за крокам вяртаюць з забыцця ўсё новыя імёны і факты трагедый. Наш абавязак – убачыць за гэтымі архіўнымі звесткамі рэальныя лёсы землякоў, якія спазналі ізуверскую палітыку этнацыду, і зберагчы памяць пра кожнага, хто застаўся верны сваім караням. Урокі мінулага нагадваюць: раз'яднанасць робіць нас безабароннымі, а згуртаванасць дазваляе выстаяць у любых нягодах. Сёння адзінства – гэта мірнае неба над нашай Радзімай, магчымасць годна жыць у сваёй краіне, спакойна працаваць, гадаваць дзяцей і ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень. Са святам! #РАЗАМ