🤩 Сёння мы адзначаем Дзень беларускага пісьменства – свята слова і культуры. Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі – 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дату святкавання замацавалі за першай нядзеляй верасня – часам, калі дзеці вяртаюцца ў школы і пачынаецца новы навучальны год. Гэты дзень нагадвае пра важнасць пісьменнасці, кнігі і роднай мовы, а таксама пра іх ролю ў развіцці адукацыі і культуры. 💡Узгадваем цікавыя факты пра беларускае пісьменства