Экономика Беларуси

@belarus_economy · finance · Belarusian · active

Subscribers 7.9K Subscribers, last 30 days: 8K → 7.9K +0 24h
Reach per post (ERR) 27.0%2.1K avg views
Posting 4.0/day last 15 hours ago
Reactions per 1K views 5.6 😁 🤬 👍
repost from ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

Новы этап стратэгічнага супрацоўніцтва: сустрэча ABBA з Міністэрствам гандлю ЗША Commercial Law Development Program (CLDP) На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) з прадстаўнікамі Міністэрства гандлю ЗША (U.S. Department of Commerce). Асноўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена развіццю стратэгічнага супрацоўніцтва і абмеркаванню практычных механізмаў падтрымкі бізнесу з беларускімі каранямі, пашырэння яго прысутнасці і маштабавання дзейнасці на міжнародных рынках. У ABBA мы перакананыя, што эфектыўнае міжнароднае партнёрства павінна выходзіць за межы дэкларацый аб намерах і ствараць рэальныя магчымасці для бізнесу: умацаванне дзелавых сувязяў, выхад на новыя рынкі, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і ўстойлівы рост кампаній. Мы асабліва цэнім падыход амерыканскіх партнёраў, іх гатоўнасць слухаць, разбірацца ў рэальных патрэбах бізнесу і ўлічваць прыярытэты саміх прадпрымальнікаў. Менавіта такое ўзаемадзеянне стварае аснову для ўзаемнага даверу, эфектыўнага супрацоўніцтва і доўгатэрміновых партнёрскіх адносін. Для бізнесу з беларускімі каранямі, які працуе на міжнародных рынках, такое супрацоўніцтва азначае не толькі прызнанне яго патэнцыялу, але і новыя магчымасці для развіцця і больш актыўнага ўдзелу ў сусветнай бізнес-супольнасці. Мы перакананыя, што сапраўдная каштоўнасць міжнароднага партнёрства вызначаецца не словамі, а канкрэтнымі дзеяннямі і вынікамі.

Views over time

05001K1.5K2K5 Nov 15:4413 Nov 07:111.8K5 Nov 15:44: 0 views13 Nov 07:11: 1,760 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 15:440
13 Nov 2026, 07:111.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.