Сайт зваротаў, піццэрыя, сетка будаўнічых крамаў: Як дадзеныя беларусаў крадуць у інтэрнэце і чым гэта небясьпечна:https://smarturl.click/zOojAo Сёлета адбылося як мінімум пяць буйных выцекаў асабістых зьвестак беларусаў. Апошні выпадак — сэрвіс «обращение.бел»: у сеціва маглі трапіць тэлефоны, адрасы, імёны і нават тэксты зваротаў грамадзян. У сэрвісе зарэгістраваныя 413 тысяч чалавек. Скрадзеныя базы трапляюць у сэрвісы «прабіву», дзе за невялікія грошы можна сабраць дасье на чалавека. Што рабіць, калі вы сталі ахвярай такіх злачынцаў.