Дзьве вядомыя крыптабіржы абмежавалі доступ для беларусаў: https://smarturl.click/BkREAw Крыптабіржы Bitget і MEXC уключылі Беларусь у сьпіс забароненых юрысдыкцыяў. Гэта можа ўскладніць беларусам куплю, продаж і абмен крыптавалютаў праз гэтыя плятформы. Bitget паведаміла кліентам, што ім трэба закрыць адкрытыя пазыцыі і вывесьці крыптавалюту да 21 кастрычніка. Пасьля гэтага біржа плянуе аўтаматычна закрываць астатнія пазыцыі і абмяжоўваць доступ да акаўнтаў.