Былы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму — у СІЗА КДБ. Што вядома? → https://smarturl.click/bjAjA6 Былы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Генадзь Дзенгалёў быў затрыманы і цяпер утрымліваецца ў СІЗА КДБ у Менску, вядомым як «амэрыканка», паведамляюць крыніцы Свабоды. Паводле іх інфармацыі, справа, у межах якой затрымалі Дзенгалёва, зьвязаная зь фінансамі.