Яўген Буры, прэзідэнт ABBA, даў каментар Deutsche Welle пра тое, як сёння працуе і развіваецца беларускі бізнес у эміграцыі ў ЕС. Прадпрымальнікі з беларускімі каранямі ўжо сталі прыкметнай часткай еўрапейскай эканомікі, ствараюць працоўныя месцы, плацяць падаткі, развіваюць новыя праекты і выходзяць на міжнародныя рынкі. Але разам з магчымасцямі застаюцца і праблемы: банкаўскія абмежаванні, складанасці з легалізацыяй, абмежаванні ў перамяшчэнні, дыскрымінацыя і ксенафобія. Для ABBA важна, каб беларускі бізнес за мяжой меў свой голас і мог адкрыта гаварыць пра гэтыя праблемы. Як адзначыў Яўген Буры: «Наш бізнес — гэта незалежная эканамічная сіла з міжнародным вопытам і капіталам. Ён не толькі прыносіць карысць краінам ЕС прама зараз, але і стане фундаментам для адбудовы будучай Беларусі». Пра тое, з чым сёння сутыкаюцца беларускія кампаніі ў Еўропе і чаму важна не абясцэньваць іх ролю ў еўрапейскай эканоміцы, чытайце ў матэрыяле Deutsche Welle 👇 https://www.dw.com/ru/cetvertaa-volna-biznesemigracii-kak-belorusskie-kompanii-vyzivaut-v-evrope/a-79266788