📄 Ці можа права дзіцяці на маці залежаць ад вытворчых паказчыкаў? У жаночай калоніі № 4 у Гомелі з 2019 года дзейнічае Дом маці і дзіцяці (ДМД), дзе да трох гадоў знаходзяцца дзеці зняволеных жанчын. Але, паводле сведчанняў былых зняволеных, у жаночай калоніі магчымасць жыць разам з дзіцем можа залежаць ад дысцыплінарных спагнанняў і выканання працоўных нормаў. «Права дзіцяці на мацярынскі догляд нельга ператвараць ва ўзнагароду за паслухмянасць або выкананне нормы на фабрыцы», — падкрэслівае праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка. Чаму такая практыка выклікае пытанні з пункту гледжання правоў дзіцяці і што пра гэта кажа закон? Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121448 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка