Беларусь головного мозга

@belamova · news · Belarusian · active

Subscribers 36.7K Subscribers, last 30 days: 36.8K → 36.7K −100 24h
Reach per post (ERR) 18.2%6.7K avg views
Posting 4.5/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 13.6 🤬 💩 😁
repost from Светлана Тихановская

Шэсць інструментаў, якімі рэжым пераследуе беларусаў за мяжой 14 кастрычніка ў Варшаве Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Транснацыянальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі: неабходны скаардынаваны міжнародны адказ» у межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. У мерапрыемстве прымаў удзел дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. На мерапрыемстве прадставілі дзве новыя справаздачы: даследаванне iSANS пра эвалюцыю транснацыянальных рэпрэсіяў і «Wanted by Dictator: Red Notice State», падрыхтаваную Офісам Святланы Ціханоўскай разам з BELPOL пры падтрымцы Кіберпартызанаў. У сваёй прамове беларуская лідарка назвала шэсць інструментаў, якія рэжым выкарыстоўвае супраць людзей па-за межамі краіны. 1. «Экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» спісы Рэжым уключае ў іх журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў, каб ствараць праблемы пры перасячэнні межаў, атрыманні візаў і адкрыцці банкаўскіх рахункаў. 2. Шантаж праз родных у Беларусі Сілавікі могуць затрымаць блізкіх, каб ціснуць на чалавека за мяжой, вярбаваць яго або прымушаць да дзеянняў супраць яго волі. 3. Завочныя суды Людзей судзяць без іх прысутнасці. Сотні беларусаў у выгнанні ўжо атрымалі прысуды, а іх маёмасць была канфіскаваная. 4. Пазбаўленне дакументаў Забарона абнаўляць дакументы пакінула тысячы людзей без дзейных дакументаў. Гэта ўскладняе легалізацыю і стварае дадатковую нагрузку на міграцыйныя службы. 5. Інтэрпол і міжнародны вышук Рэжым маскіруе палітычны пераслед пад звычайныя крымінальныя справы і выкарыстоўвае міжнародныя механізмы для экстрадыцыі беларусаў. 6. Лічбавыя пагрозы Боты, тролі і агенты рэжыму дзейнічаюць у інтэрнэце, каб пранікаць у супольнасці, пагражаць людзям і перашкаджаць іх працы. Святлана Ціханоўская: «Я прашу вас уключыць гэтую тэму ў парадак дня. Умацаваць супрацоўніцтва з беларускім дэмакратычным рухам. Наладзіць нашыя сувязі з вашымі ўстановамі, праваахоўнымі органамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям патрабуе поўнай каардынацыі».

Views over time

02K4K6K8K14 Oct 17:5213 Nov 06:587K14 Oct 17:52: 0 views13 Nov 06:58: 7,050 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 17:520
13 Nov 2026, 06:587K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.