📖 Прэзентацыя кнігі «Ўалсарб» Хелены Пабяржынай 📖 «Ўалсарб» — Раман у жанрах "сучасная проза", "магічны рэалізм". Фіналіст прэміі "Вялікая кніга". Пра беларускі горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі. На сустрэчы вас чакае: ⭐️ Размова з аўтарам пра працэс напісання рамана і лакацыi, якія знайшлі адлюстраванне ў тэксце; ⭐️ Пытанне-адказ і аўтограф-сесія з аўтарам; ⭐️ Розыгрыш прызоў. Пра кнігу: Дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай расказвае пра дзяўчынку, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Верагодна, таму Яны і спынілі свой выбар на ей. Яны – гэта людзі, якія некалі былі жыхарамі Ўалсарба, але пасля смерці засталіся безназоўнымі, без помнікаў і магіл. Яны ходзяць паўсюль за дзяўчынкай, урываюцца ў яе сны і нікуды не знікаюць, пакуль іх не пачуюць і пакуль яны не вернуць сабе свае імёны. Для шырокага кола чытачоў. Аўтар: Хелена Пабяржына Выдавецтва: Папуры Мадэратар i перакладчыца: Палiна Грыб 📍Мінск, вуліца Акадэмічная 5, дом-музей Якуба Коласа ⏰ 11.11, 18:30 Увага: кошт за ўваход у музей - 7 бел. рублёў. P.S. На сустрэчы магчымасці набыць кнігі не будзе, просьба для аўтограф-сесіі браць кнігі з сабой. ❤ РЭГIСТРАЦЫЯ ПА СПАСЫЛЦЫ ❤ #сустрэчышуфлядкі