📖📖📖📖 📖📖📖📖 📖📖📖📖 📖📖📖📖Вы доўга чакалі — і нарэшце гэта здарылася: беларускі пераклад культавага фэнтэзі-рамана Вольгі Грамыка «Верныя ворагі» Што можа быць агульнага ў мага і пярэваратня? Толькі ўзаемная нянавісць. Шэлена – ваўкалак, які прывык хавацца ад людзей і спадзявацца толькі на ўласныя сілы. Верас – вядзьмар-выгнанец, які глыбока ў душы хавае свае таямніцы. Іх сустрэча ў цёмным яры павінна была скончыцца смерцю, але стала пачаткам неверагоднага падарожжа. Калі свету пагражае нешта невядомае і жудаснае, былым ворагам прыйдзецца стаць плячом да пляча ў гэтай барацьбе. У кампаніі нязграбнага вучня ведзьмара, саркастычнага дракона, гномаў, эльфаў і нават троляў героі пройдуць паўсвета, каб даць апошні бой сапраўднаму злу. Раман, які рэгулярна перавыдаваўся і даўно стаў часткай фэнтэзі-культуры, упершыню за 20 гадоў загучаў на роднай мове. Беларускі пераклад легендарнай гісторыі пра дзяўчыну-ваўкалака Шэлену і ведзьмара-выгнанца Вераса беражліва захаваў усё, за што чытачы любяць кнігі Вольгі Грамыка: тонкі гумар, жывыя дыялогі, дынамічны сюжэт і непаўторную атмасферу магічнага свету. Беларускае выданне выканана ў цвёрдым пераплёце, з дызайнерскай вокладкай і старанна прадуманым афармленнем. Кніга парадуе не толькі прыхільнікаў творчасці Вольгі Грамыка, але і аматараў якаснага фэнтэзі, а таксама ўсіх, хто падтрымлівае развіццё беларускай культуры. А першыя 300 пакупнікоў атрымаюць эксклюзіўны падарунак ад выдавецтва OZ🥰